Team for all Belarusian translators of Ubuntu.
Пасланне супольнасці да ўсіх удзельнікаў перакладу Ubuntu на беларускую мову.

Паважаныя сябры!

Перш за ўсё, запрашаем вас далучыцца да нашага чата ў Telegram:
https://t.me/ubuntu_peraklad

Вы можаце рабіць свае прапановы тут, але прыміце на ўвагу, што асноўная праца па перакладзе вядзецца на платформе Crowdin. Запрашаем вас далучацца тут:
https://be.crowdin.com/project/ubuntu-translations/be

Перад перакладам абавязкова азнаёмцеся з нашым гласарыем, стайлгайдам і карыснымі спасылкамі тут:
https://docs.google.com/spreadsheets/d/1CetjMHKDRJNezYUBl73nkj5SCagUFibDURzMnjO7jUY
Усе новыя тэрміны абавязкова павінны трапляць у табліцу.
Табліца закрыта для рэдагавання, але вы можаце прапаноўваць свае тэрміны праз наступную форму:
https://forms.gle/qZHth8FGkRGYkMrW7
Прапановы будуць аўтаматычна збірацца ў аркушы "Прапанаваныя тэрміны".

Калі на гэтай ніве ў вас будзе назірацца пэўны поспех, вы абавязкова атрымаеце запрашэнне ў мадэратары.
Звяртаю вашу ўвагу на тое, што апроч магчымасці перакладаць на Launchpad, існуюць самастойныя пляцоўкі для перакладу буйных праектаў (GNOME, KDE, Translation Project). Вынікі іх працы трапляюць на Launchpad аўтаматычна!

Што я магу зрабіць яшчэ, каб дапамагчы?

1. Усталяваць Ubuntu з беларускай лакалізацыяй - і паведамляць у гэты чат, калі заўважыце хібы перакладу.
Гэта можа быць:
- тэкст, які не трапляе на кнопку;
- пераклад, які адарваны ад кантэксту;
- пераклад з памылкамі або зроблены паводле неафіцыйнага правапісу - можна адразу прапаноўваць іншыя пераклады на адной з пляцовак.

2. Абмяркоўваць
Пішыце пра любыя цяжкасці пры перакладзе ў гэты чат. Таксама, вы можаце пісаць тут свае прапановы па паляпшэнню табліцы.

3. Распавядаць сябрам і знаёмым
Яшчэ шмат чаго трэба выправіць і перакласці, нам востра патрэбныя новыя ўдзельнікі.

Поспехаў вам і дзякуй вам за тое, што вы робіце!

Team details

Email:
Log in for email information.
Owner:
Alex Nehaichik
Created on:
2005-08-06
Languages:
Belarusian
Membership policy:
Moderated Team

Mailing list

This team does not use Launchpad to host a mailing list.

Subteam of

“Ubuntu Belarusian Translators” is a member of these teams:

Public team

Polls

No current polls.

Show polls